Студопедия  
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.

Читайте также:
  1. Вопрос 2. Восточные славяне в древности и образование Древнерусского государства.
  2. ВОПРОС№3:Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
  3. Вост. славяне в древности: расселение, занятия, общ-ные отношения, верования.
  4. Восточные славяне
  5. Восточные славяне в 6 – первой половине 9 века: Восточнославянские племена и племенные союзы, взаимоотношения с соседями, занятия и верования.
  6. Восточные славяне в древности
  7. Восточные славяне в древности
  8. Восточные славяне в древности. Возникновение государства Киевская Русь.
  9. Восточные славяне в древности. Возникновение Русской государственности. Формирование древнерусской народности и его историческое значение.

 

Дата отработки Содержание раздела (этапа) Отработка этапа Роспись преподавателя
       

 

 

Насельніцтва Беларусі каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.

Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.

Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло ў сваім развіцці каменны, бронзавы і жалезны век. Камены век дзеліцца на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неаліт (новы каменны век). Палеаліт, у сваю чаргу, дзеліцца на ранні, сярэдні і позні. 100 – 35 тыс. гадоў таму назад – паяўленне чалавека (эпоха палеаліту) на тэрыторыі Беларусі. 24-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка старажытнага чалавека каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна. 21-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна 8500-8300 гадоў да н.э. – пачатак эпохі мезаліту на Беларусі. 7000-5000 гадоў да н.э. – позні мезаліт. 4500-4000 гадоў да н.э. – пачатак эпохі неаліту на Беларусі. 3500-2500 гадоў на н.э. – сярэдні неаліт. 2500 – 1800 гадоў да н.э. позні неаліт. Каля 2000 гадоў да н.э. – пачатак бронзавага веку. VII ст. да н.э. – пачатак жалезнага веку. У жалезным веку тэрыторыю Беларусі засялялі плямёны, якія навукоўцы адносяць да розных археалагічных культур. Паўднёвы ўсход Беларусі займала Мілаградская культура (VII – III ст.ст. да н.э., ад назвы в. Мілаграды Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці). Этнічная прыналежнасць “мілаградцаў” застаецца спрэчнай: ці славяне, ці балты, ёсць меркаванні і аб іх блізкасці да скіфскага насельніцтва. У III-II стст. Да н.э. на тэрыторыі, якую займалі “Мілагдадцы”, распаўсюджваюцца помнікі зарубянецкай культуры. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі займалі плямёны штрыхаванай керамікі (VII-VI стст. Да н.э. – IV-V стст. Н.э. на усход ад культуры штрыхаванай керамікі выдзялаюцца групы помнікаў днепра-дзвінскай культуры (VIII ст. да н.э. - IV-V стст. н.э.).Балцкі перыяд гісторыі Беларусі – час распаўсюджвання на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі – земляробствам і скатаводствам, час асіміляцыі неалітнічнага насельніцтва. Мясцовае насельніцтва паступова трансфармуецца ў індаеўрапейцаў – балтаў, адначасова аказваючы ўплыў на іх мову і культуру. У VI – VIII стст. на значнай тэрыторыі цяперашняй Беларусі жылі плямёны балтаў, якія адрозніваліся асаблівасцямі культуры. З VI стагоддзя пачалося пранікненне славян на тэрыторыю, дзе жылі і балты. Славяне ўступілі ў цесныя кантакты з балтамі. Аб тым, як гэта праходзіла, пісьмовых крыніц практычна не захавалася. Асноўныя звесткі навукоўцы бяруць з археалагічных крыніц і “Аповесці мінулых часоў”. (3) У VIII-IХ стст. славяне Усходняй Еўропы падзяляліся на шматлікія этнічныя аб’яднанні, саюзы плямен. На тэрыторыі Беларусі жылі галоўным чынам крывічы, дрыгавічы і разімічы. Крывічы займалі Смаленскае Падняпроўе, вярхоўе Волкі, верхняе цячэнне Заходняй Дзвіны іПскоўшчыну. Заходнім крывіцкім паселішчам быў Браслаў. У першым тысячагоддзі іх аб’яднанне распалася на шэраг самастойных груп – полацкая, пскоўская і смаленская. З тэрыторыяй Беларусі цесна звязана гісторыя крывічоў – палачан. Смаленскія крывічы жылі ў раёнах Оршы, Крычава, Мсціслаўля. Полацкія крывічы займалі тэрыторыю Віцебскай вобласці. Галоўны іх цэнтр - Полацк. Летапісцы называлі “палачанамі” тых крывічоў, якіяпасяляліся ў вярхоўях Заходняй Дзвіны. Яны мелі сваё княства –першапачатковае дзяржаўнае аб’яднанне. У Полацку збіраліся вечавыя сходні, для абмеркавання розных спраў, адпраўляліся культавы абрады.Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзець ад яе. Ад суседзяў-драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоты. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і многія элементы іх матэрыяльнай культуры.Суседзямі дрыгавічоў на усходзе былі радзімічы. Яны засялялі сярэдняе і часткова ніжняе цячэнне Сожа і яго прытокаў. Па звестках “Аповесці мінулых гадоў”, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. На іх землях знаходзіліся гарады _ Чачэрск, Прапойск і др. Пазней тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж Смаленскім, Чарнігаўскім і другімі княствамі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы адыгралі велізарную ролю ў айчыннай гісторыі. Многія вядомыя навукоўцы (Я.Ф.Карскі, У.І.Пічэта і іншыя) нават лічылі, што яны былі непасрэднымі продкамі беларускай этнічнай супольнасці, беларускага народа. Ёсць і іншыя меркаванні на гэтае пытанне.

4.Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)

У IХ –ХII стст. у усходніх славян фармуецца феадальны уклад. З пачатку асноўная частка насельніцтва была свабоднымі абшчыннікамі. Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася. Агульная назва людзей, занятых сельскай гаспадаркай – смерды. Вольныя смерды – абшчыннікі – жылі не землях не захопленных феадаламі, плацілі даніну. Смерды, якія трапілі у кабалу, падзяляліся на некалькі катэгорый: закупы, якія атрымалі ў багатых купу (доўг), радовічы, якія сталі кабальнымі ў выніку рада (падрада, дагавора), ізгоі, якія парвалі сувязь з абшчынай, прашчэннікі – атрымаўшыя волю рабы. У летапісах упамінаецца і чэлядзь. Так звычайна называліся працаваўшыя на феадалаў кабальныя людзі, у іх уліку былі і халопы (рабы). Тэрыторыя сучаснай Беларусі знаходзілася на ускраіне Кіеўскай Русі. Спачатку тут існавалі Полацкае і Тураўскае княствы. Па меры развіцця феадальных адносін некаторыя княствы рабілі спробы выйсці з-пад улады Кіева. Адным з першых пачаў адасабляцца Полацк. Полацк упершыню ўзгадваецца ў крыніцах у 862 г. Полацкае княства было першым дзяржаўным утварэннем, якое сфарміравалася на беларускіх землях. Пад час яго ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам. Старажытны Полацк як цэнтр крывічоў-палачан сапернічаў з другімі ўплывовымі цэнтрамі ўсходнеславянскага міру: на поўначы – з Ноўгарадам, на поўдні – з Кіевам. У другой палове Х ст. у Полацку княжаў Рагвалод. У час барацьбы за Кіеўскі прэстол, якую вялі браты Уладзімір і Яраполк, кожны з іх імкнуўся мець Полацкае княства сваім саюзнікам. З гэтай мэтай Уладзімір вырашыў жаніцца на дочцы Рагвалода Рагнедзе, але сустрэў з яе боку рашучы адказ. У сувязі з гэтым Уладзімір са сваім войскам нападае на Полацк, забівае Рагвалода і яго сыноў, а Рагнеду сілком бярэ ў жонкі. Згодна паданню, Рагнеда здзейсніла няўдалае пакушэнне на жыццё мужа і была выслана разам з сынам Ізяславам у Полацкую зямлю. У ХI ст. сын Ізяслава Брачыслаў, і асабліва ўнук Усеслаў фактычна не лічыліся з волей кіеўскіх князёў і праводзілі самастойную палітыку. Брачыслаў – полацкі князь. Пашыраў тэрыторыю Полацкага княства. Далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзісной, заснаваў горад Браслаў. Усеслаў – полацкі князь (Чарадзей). Імкнуўся пашырыць тэрыторыю княства, вёў барацьбу з кіеўскімі князямі за самастойнасць. Пры ім Полацк дасягнуў найбоольшага магуцтва. У гэты час разшырыліся межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Мінскай і некалькі суседніх раёнаў. Тураўскае княства утварылася ў межах рассялення дрыгавічоў (паўднёвая Беларусь, басейн р.Прыпяць). Сталіца - Тураў, прыгадваецца пад 980 г., час калі на Беларусі з’яўляюцца князі, магчыма браты Рагвалод і Тур. Складанасцю ў фарміраванні гэтага дзяржаўнага ўтварэння было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, Бярэсцем. Шэраг гістарычных крыніц дазваляюць меркаваць, што да канца Х ст. у Тураве кіравала ўласная дынастыя князёў. У 988 г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Тураўскую зямлю свайму сыну Святаполку. Тураўскае княства вяло цяжкую барацьбу за самастойнасць. У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі ў IХ –ХIII стст. ішло развіццё культуры. У сваёй аснове яна аб’ядноўвала язычніцкую і грэка-візантыйскую традыцыі. Першыя славянскія супольнасці – крывічы, дрыгавічы і радзімічы вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта збліжала іх з аўтахтонным насельніцтвам – балтамі і, верагодна, стала адной з прычын з’яўлення прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам. Полацкае і Тураўскае княствы. У 988 г. кіеўскі князь прыняў хрысціянства. Такія падзеі, як у Кіеве і Ноўгарадзе(знішчэнне язычніцкіх багоў, прымусовае правядзенне кіеўлян на Дняпро і крывавая войня ў Ноўгарадзе), абмінулі беларускія землі. Тым не менш хрысціянская абразнасць прыжывалася кепска. Летапісныя крыніцы сведчаць аб тым, што людзі толькі называюцца хрысціянамі, а на спробе з’яўляюцца паганцамі. На ігрышчах іх шмат, а ў царквах у час службы зусім мала. Значную ролю ў распаўсюджванні пісьменнасці і асветы адыгралі Полацк і Тураў. Сярэдзіна ХI ст. Час будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку. ХI ст. Стварэнне Тураўскага Евангелля. Сярэдзіна ХП ст. Пабудова Спаскага сабора ў Полацку. 1161 г. Стварэнне крыжа ювелірам Лазарам Богшай. Ефрасіння Полацкая (1104 (?) – 1167). Унучка найславуцейшага з полацкіх валадароў – Усеслава Чарадзея. Свецкае імя Прадыслава. Спачатку перапісвала царкоўныя кнігі. Затым пастрыглася ў манахіні. Заснавала ў Полацку жаночы, а затым і мужчынскі манастыры. Пры іх Еўфрасіння адчыніла майстэрні па перапісванню кніг, а таксама школы, у якіх дзеці авалодвалі граматай, вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы, спасцігалі навуку красамоўства. Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей. На яе заказ полацкі дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса. Лазар Богша стварыў крыж – бясцэнную святыню беларусаў.Прыклад асветніцы натхняў яе землякоў і наступнікаў Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага. Мошчы святой Ефрасінні спачываюць у Спасаўскай царкве полацкага Спаса – Еўфрасіннеўскага манастыра. Кірыла Тураўскі нарадзіўся на пачатку ХП стагоддзя ў Тураве. Выдатны для свайго часу пісьменнік і прамоўца. Аўтар шэрага “слоў”, малітваў сповядзяў, дыдактычных аповесцей-прытчаў. Сучасныя навукоўцы ставяць імя Кірылы Тураўскага ў адзін рад з геніяльным стваральнікам “Слова аб палку Ігаравым”. Клімент Смаляціч. Царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца айчыннай літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства. З’яўляўся абаронцай незалежнасці усходнеславянскай царквы ад Візантыі. Іаан - дойлід, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку. У ХП ст. былі пабудаваны храмы ў Віцебску, Новагародку, Гродне, Тураве, Ваўкавыску. У помніках пісьменнасці ХШ ст. сустракаюцца запісі, якія дазваляюць зрабіць выснову аб пачатку беларускай мовы (гандлёвае пагадненне Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229 г. і іншыя дакументы). Далейшая кансалідацыя беларускай народнасці праходзіла ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Культура старажытнай Беларусі вызначалася вельмі багатай гамай фарбаў, формаў, гукаў. Усё гэта было магчыма дзякуючы глыбокім дзяржаватворчым працэсам, на якія былі скіраваны ўсе палітычныя і духоўныя памкненні грамадства.

5.Утварэнне і умацаванне ВКЛ, рост яго тэрыторыі,дынастычная барацьба. Першае ўпамінанне пра Літву ўтрымліваецца ў хроніцы нямецкага горада Кветленбурга ў 1009; другое ў Аповесці Мінулых Часоў ў 1040 г. Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў іх плаціць даніну. Славяне і літоўскія плямёны знаходзіліся на розных узроўнях развіцця. Славянскія землі былі больш развітымі эканамічна. Тут існавалі багатыя гарады, развівалася рамяствао і гандль, у славян мелася пісьменнасць хрысціянства дзяржаўная арганізацыя. Продкі сучасных літоўцаў і латышоў аўкштайты, жэмайты, латгалы і інш. у XII – XIII стст. толькі ўступілі ў стадыю фарміравання дзяржаўнасці, што прывяло да росту іх ваеннай актыўнасці. У выніку склаліся ўмовы для больш цеснага саюза паміж балтамі і славянамі, у якім беларускія княствы жадалі выкарыстоўваць у сваіх мэтах ваенную сілу балтаў, а балты – атрымаць доступ да эканамічных і палітычных выгад, якія меліся ў беларускіх княстваў.

Па поваду геаграфічнага размяшчэння старажытнай літвы ў навуцы існуе тры тэорыі 1. Генрых Лаўмянскі і сучасныя літоўскія гісторыкі перакнаны, што летапісная літва знаходзіцца ва ўсходней частцы сучаснай. 2. Мікола Іванавіч Ермаловіч перакананы, што летапісная Літва знаходзіцца на тэраторыі сучаснай Беларусі ў Верхнім Панямонні паміж гарадамі Маладзечнам, Навагрудкам, Слонімам. 3. Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч перакнаны, што летапісная Літва знаходзіцца на тэраторыі ўсходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель. Заснавальнікам ВКЛ лічыцца літоўскі князь Міндоўг (1235 – 1263). Ён здолеў падпарадкаваць сабе іншых літоўскіх князёў і стаў вялікім князем. «Хроніка Быхаўца» адзначае, што «Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай адзін і вельмі гэтым ганарыўся». У Міндоўга пасля яго ўзвышэння заставалася шмат ворагаў у Літве, якія працягвалі жорсткую барацьбу супраць яго за ўладу. У сярэдзіне 40-х гг. XIII ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі, што значна аслабіла яго уплыў і чым адразу скарысталіся яго сапернікі. У выніку міжусобнай барацьбы Міндоўг быў вымушаны пакінуць Літву і са сваёй дружынай ўцячы ў беларускі Наваградак (цяпер Навагрудак). У Наваградку Міндоўг стаў княжыць са згоды веча. У канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIII ст. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградскага княства Так утвараецца ядро новай дзяржавы ВКЛ. Дзяржаве Міндоўга пастаянна пагражалі крыжакі і галіцка-валынскія князі. Каля 1248 г. супраць яго склалася змова. У ёй удзельнічалі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга Таўцівіл, Тэўтонскі ордэн (дзяржава крыжакоў) і інш. Каб выйсці са складанага становішча ён уступае ў перагаворы з крыжакамі і, зыходзячы з дыпламатычных меркаванняў, прымае каталіцкую веру, і дабіваецца ў папы рымскага дазвол на атрыманне кароны. У 1253 г. Міндоўг карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля. Крыжацкі ордэн фармальна існаваў для таго каб прымусіць прыняць ісцінае хрысціянсва язычнікаў і ерэтыкаў. Ісціным хрысціянствам крыжакі лічылі каталіцтва – праваслаўе для іх было ерассю, язычніцтва ўвогуле крыжакі адносілі ледзь не да пакланення чорту. Аднак барацьба за ісціную веру для крыжакоў на самой справе была толькі прыкрыццём для іх рабаўнічых набегаў. На самой справе крыжакі ваявалі каб грабіць не каталіцкія народы. Таму Міндоўг каб выбіць рэлігійную зброю з рук крыжакоў сам вырашыў прыняць каталіцтва. Прыняцце Міндоўгам каталіцтва і яго каранацыя не выратавала ад вайны з Галіцка-Валынскім княствам якая цягнулася 5 год а ў 1260 г. крыжакі робяць рабаўнічы паход ў межы ВКЛ. Літоўскае войска ўшчэнт разбіла крыжакоў ля возера Дурбэ, Міндоўг жа парывае з каталіцтвам і вяртаецца ў язычніцтва. Загінуў жа ён дзякуючы свёй распусце. Ён пажадаў адняць жонку ў аднаго з літоўскіх князёў – Доўмонта. Гэты князь найшоў пдтрымку ў палітычных ворагаў Міндоўга і стварыў змову. Калі Міндоўг быў забіты, Доўмонт уцёк у Пскоў. Там ён быў добра прыняты пскавічамі, стаў іх князем, прыняў праваслаўе пад імем Цімафей і нават прызнаны святым. астатнія ўдзельнікі змовы князі Трэнята і Таўцівіл былі забіты сынам Міндоўга Войшалкам які стаў вялікім князем літоўскім (1264 – 1266). Далей княжылі Шварн 1266 – 1270, Трайдэн 1270 – 1282. пры гэтых князях у склад ВКЛ увайшлі Гарадзенскае і Ваўкавыскае княствы. Хто кіраваў у ВКЛ з 1282 – 1295 не вядома. А вось ў 1295 – 1316 У ВКЛ княжыў Віцень які праз шлюбныя сувязі ў ВКЛ ўключыў Полацкае і Менскае княства, акрамя таго прыняў агульнадзяржаўны герб Пагоню. З 1316 па 1341 княжыў Гедзімін які заснаваў ў 1323 г. новую сталіцу ВКЛ Вільню (ужо трэцюю, перад ёй былі Наваградак і Трокі) і далучыў Віцебскае Брэсцкае і Мсціслаўскае княствы. Уся тэрыторыя сучаснай Беларусі, а таксама многія ўкраінскія вобласці і значная частка Расіі ўвайшлі ў склад ВКЛ пры Альгердзе 1345 – 1377.




Дата добавления: 2014-12-15; просмотров: 82 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав




lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав