|
Па-першае, вызначаюцца ток-шоў па жанравых адзнаках і па структуры жанравай кампазіцыі і могуць быць
- інфармацыйна-аналітычнымі (публіцыстыка паводле факталогіі і аналітыкі – “Времена”),
- сацыяльна-публіцыстычнымі (БТ – ”Будні”, СТБ – “Личный интерес”, “Находится в розыске”, “Культура” – “Культурная революция”, “Оркестровая яма”),
- пазнавальна-забаўляльныя (БТ – “5х5”, ОРТ – “Поле чудес”, “Большая стирка», «Принцип домино»).
Па-другое, ток-шоў вызначаюцца па мэце сацыяльна-публіцыстычнага ўздзеяння і інфармацыйна-камунікатыўнага абмену:
- грамадска-палітычныя ток-шоў (Першы канал, Масква – “Времена”, НТВ – “К барьеру”, “Свобода слова”),
- “мыльныя” ток-шоў: абмеркаванне праблем розных сацыяльных груп, праблемных адносін да агульначалавечых каштоўнасцей (АНТ – “Выбар”, Масква – “Принцип домино», «Большая стирка»),
- забаўляльна-гульнёвыя ток-шоў (Масква – “Поле чудес”, “Кто хочет стать миллионером”, др.),
- “reality TV” – дакументальныя ток-шоў у рэпартажнай стылістыцы (Масква – «За стеклом», «Последний герой», «Будка гласности», «схаваная камера»).
Па-трэцяе, ток-шоў – для розных узростаў: «для ўсіх», «для дзяцей», «для падлеткаў».
Па-чацвёртае, стварэнне ток-шоў у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў:
- «камерныя ток-шоў» – адсутнасць аўдыторыі ў студыі,
- масавыя, «класічныя» ток-шоў – 50-60 % эфірнага часу займае даскусія або абмеркаванне тэмы аўдыторыяй у студыі па схеме: «эксперты»—вядучы—аўдыторыя ў студыі, магчыма інтэрактыўнае далучэнне глядацкай аўдыторыі,
- «ток-форум» – пераважная роля аўдыторыі па абодва бакі экрана – да 99 %; вядучы з роляй мадэратара або зусім без яго. Схема: госці-«эксперты»—студыя—глядацкая аўдыторыя (інтэрактыўны ўдзел).
Нарэшце, пяты тып ток-шоў вызначаецца ў залежнасці ад тэхналогіі падрыхтоўкі:
- студыйнае ў запісе,
- студыйнае ў наўпростым эфіры,
- пазастудыйнае ў запісе,
- пазастудыйнае (вулічнае або «на месцы» не студыйнай зале) у наўпростым эфіры
Ток-шоу — это телевизионный жанр, в основе которого лежит диалог как способ отображения действительности и процессов, происходящих в обществе, но диалог открытый как самая естественная форма общения между людьми. В то же время это — сократический диалог, где каждый имеет право высказывать и защищать свое мнение, и все признаки этого жанру концентрируются вокруг личности ведущего: зрительская аудитория, которой он управляет и которая становится его соавтором; драматизм «искания истины» на глазах аудитории; эстрадная зрелищность в сочетании с публичностью происходящего действия. Этот жанр вобрал в себя, по сути дела, тенденции современной журналистики, главные среди которых — персонификация ведущего, эмоциональность повествования. А режим диалога с аудиторией жанр ток-шоу возвел в исключительную степень.»
24. Ток-шоў і Арыстоцелева тэорыя публіцыстычнага пераймання трох асноўных сацыяльных тыпаў суайчыннікаў. Сродкі ток-шоў. Адрозненні ток-шоў ад аналітычнага і факталагічнага (“інфармацыйнага”) інтэрв’ю.
Ток-шоў — востра публіцыстычны жанр масавай электроннай камунікацыі, зместам і публіцыстычнай падставай якога з’яўляюцца актуальныя сацыяльныя, палітычныя, культурныя праблемы і пытанні або псіхалагічна прыцягальная гульня, забаўляльнае “гаворкавае прадстаўленне” вялікай колькасці ўдзельнікаў у сучаснай форме дэмакратычнай прэзентацыі. Аснова масавай камунікацыі ў ток-шоў — адкрыты, дэмакратычны (безцэнзурны) дыялог, у якім кожны з суб’ектаў такой дыялогавай формы зносін мае шчырае, без сацыяльных наступстваў права на ўласнае, суб’ектыўнае, адкрытае выказванне. Сацыяльна-псіхалагічнай асаблівасцю жанру ток-шоў з’яўляецца персаніфікацыя, перадусім, вядучага, а таксама ўдзельнікаў праграмы ў жанры ток-шоў. Жанр ток-шоў аб’яднаў на даным гістарычным прамежку часу асноўныя тэндэнцыі сучаснай журналістыкі і асаблівасці масавай электроннай камунікацыі як прынцыпа дэмакрытычных зносін людзей, якія ўзбуджаюцца і ствараюцца паводле актуальных праяў жыцця ў гаворкавай забаўляльнай форме.
Факталагічнае інтэрв’ю – класічны жанр журналістыкі, які ў групе факталагічных жанраў выконвае ролю метада здабычы інфармацыі. Працэс “надання формы” факту нейкай падзеі у жанры інтэрв’ю пазначаецца пытаннямі журналіста, а ўласна змест інфармацыі ствараецца яго рэспандэнтам. У гэтым тыпе інтэрв’ю факт падзеі толькі канстатуецца. На практыцы факталагічнае інтэрв’ю можа пераўтварацца ў разнастайныя іншыя жанры – інтэрв’ю-каментар, інтэрв’ю-агляд, інтэрв’ю-справаздачу і інш. Адной з разнавіднасцяў факталагічнага інтэрв’ю з’яўляецца прэс-канфернцыя, падчас якой спецыяльна запрошаны рэспандэнт адказвае на пытанні многіх журналістаў. На прэс-канферэнцыі інтэрв’ю можа быць каментарам, аглядам, нават партрэтам. Усё залежыць ад канкрэтнай інфармацыйнай мэты і задачы, якую ставіць перад сабой журналіст або межы, стылістыка, жанр праграмы, цыкла, самой вяшчальнай структуры і інш.
Схематычна аналит. и публиц.: -факталагічнае (інфармацыйнае) інтэрв’ю – т. зв. “сухая” канстатацыя факта, з’явы, падзеі, якія журналіст і аўдыторыя атрымліваюць ад рэспандэнта – сведкі, носьбіта інфармацыі. Асноўнымі пытаннямі, пэўнымі інфармацыйнымі “алгарытмамі” з’яўляюцца пытанні “што? дзе? калі?”; - аналітычнае інтэрв’ю – гэта серыя пытанняў і адказаў, якія закліканы патлумачыць сутнасць падзеі, факта, з’явы, сітуацыі. У аналітычным інтэрв’ю, акрамя пытанняў паводле канстатацыі факта, задаюцца “тлумачальныя” пытанні “чаму? якія прычыны? дзеля каго-чаго?”; - у публіцыстычным інтерв’ю пытанні фармулююцца і задаюцца з мэтай не толькі канстатацыі і тлумачэння факта, прычын узнікнення пэўнай сітуацыі, але й на высвятленне адносін рэспандэнта да факта падзеі, факта сацыяльнай або асабовай сітуацыі менавіта ў “публічным” аспекце. Праз пытанні “што рабіць? якія нашы мэты? якія могуць быць рацыяальныя, канструктыўныя захады і індывідаў, і дзяржавы-грамадства па пераадоленню пазначаных праблем? Нарэшце, якімі павінны быць мы-грамадзяне, каб у будучым паменшыць колькасць праблем?” і да т.п.
25. Вядомыя тыпы сучасных ток-шоў. Складнікі (элементы) ток-шоў і сродкі ўвасаблення тэмы.
Ток-шоў — востра публіцыстычны жанр масавай электроннай камунікацыі, зместам і публіцыстычнай падставай якога з’яўляюцца актуальныя сацыяльныя, палітычныя, культурныя праблемы і пытанні або псіхалагічна прыцягальная гульня, забаўляльнае “гаворкавае прадстаўленне” вялікай колькасці ўдзельнікаў у сучаснай форме дэмакратычнай прэзентацыі. Аснова масавай камунікацыі ў ток-шоў — адкрыты, дэмакратычны (безцэнзурны) дыялог, у якім кожны з суб’ектаў такой дыялогавай формы зносін мае шчырае, без сацыяльных наступстваў права на ўласнае, суб’ектыўнае, адкрытае выказванне. Сацыяльна-псіхалагічнай асаблівасцю жанру ток-шоў з’яўляецца персаніфікацыя, перадусім, вядучага, а таксама ўдзельнікаў праграмы ў жанры ток-шоў. Жанр ток-шоў аб’яднаў на даным гістарычным прамежку часу асноўныя тэндэнцыі сучаснай журналістыкі і асаблівасці масавай электроннай камунікацыі як прынцыпа дэмакрытычных зносін людзей, якія ўзбуджаюцца і ствараюцца паводле актуальных праяў жыцця ў гаворкавай забаўляльнай форме.
Дата добавления: 2015-02-16; просмотров: 68 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав |