|
ЗМЕСТ
АБРАДАВЫ ФАЛЬКЛОР
I.Замовы
1. Супраць хвароб с.4-5
2. Звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека с. 6
3. Звязанныя з сямейным і грамадскім бытам с. 6
II. Каляндарна-абрадавы фальклор с. 7-11
1. Каляды с. 7-8
2. Масленіца с. 9
3. Юрый с. 10
4. Вялікдзень с. 11
5. Троіца с. 12
6. Купалле с. 13
7. Жніво с. 14
III. Радзінна-хрэсьбінная абраднасць с. 15-16
1. Хрэсціны с. 15-16
IV. Паэзія вясельнага абраду с. 17-19
1. Вяселле с. 17-19
V. Пазаабрадавы фальклор с. 20
Дзіцячы фальклор с. 20
1. Калыханкі с. 20
Малыя жанры беларускага фальклору с. 21-23
1. Прыкметы і павер'і с. 21-23
Празаічныя творы с. 24
1. Легенды с. 24
ДАДАТАК с. 25-28
КАРТКІ ТАПАГРАФІЧНАГА КАТАЛОГА с. 29
КАРТКІ ВЫКАНАЎЦА (ІНФАРМАТАРА) с. 30-33
СПРАВАЗДАЧА с. 34
АБРАДАВЫ ФАЛЬКЛОР
I. ЗАМОВЫ
Замовы супраць хвароб
Ад спуду
Первым разком,добрым часком,
Господу богу помолюся
Мацеры прачыстой покланюся
Выговарываю бацьков ляк
Маткін,дзедов,бабін,
Мужской,хлапчуковый
Жэнскій,дзевічый,
Конскій,коровій
Собачый,кошачый
Огненый,вадзяной
Курыный,гусіный.
Выговарываю з буйной головы,
З касцей,с ясных очэй,з жыл і поджыл
Иссылаю цебя в топкое болото,там
Гнілые колоды,там цесовые кроваці
Пуховые подушкі.
Кроваці поломаці,подушки помяці
Колоды подняці, лозу поломаці
Воду разметаці У раба божьего(Імя)
Іспуга не бываці
Спаць и гуляць (3 раза).
Для немаўляці
У куховым кусце, у малінавым кусце, у арэхавым кусце, матухня Прегосподня, (імя дзіцяці) спокой прынясі!
Ад уроку
“Дзеткі з дзеткамі, мамкі з мамкамі, што дзеткі думаюць – хай дзеткам, а шо мамкі – мамкам!” (паўтарыць 9 разоў).
Ад жывота
Ляцелі вароны із-пад крутыя горы, селі-палі на белы камэнь, сталі камэнь дзяўбаць – спітніцы выдзіраць. Каму на рукавічкі, а дзяку – на галянічку, а прасподніку – на пятніцу.
Ад сухот
Устану я раненько, памыюс беленько і выйду на чыстэ поле. Гляну на сіне морэ, в сінем моры божый дом, в том доме сухотный, ломотный калючей буйной головы горючей крові з чырого жывота рэцівого серцэ з белого тельца з усяго стану вынімала і высылала на белое каменья, на чорныя кременья, там тобе жыць, гуляць і красовацца. А тут тобе век не отрыгаться. Ні схода, і маладзіка, ні падноўныя»
Ад зубнога болю
Як зубы болелі, то на молодзік кажуць: “Молодзік, молодзік, дзе ты быў, ў покойніка зубы не боляць, хай і ў мане не боляць!”
Ад крывацеку
Ад парэзу, што б кроў не лілас казалі: “ На Іродан стань, на Іродана стала у Івана кроў пэрэстала” (паўтарыць 9 разоў).
Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю
Пры выгане скаціны
Як пэрвы раз на пажу выганялі, то так казалі: “Ідзі, короўка, хвост у хвост, след у след і домоў прыходзь!”
Як карова малако не дае
“Ляцеў чорны ворон з чужых чорных стран, чорны нос, чорны хвост, шо крыльямі махае, шо клювом ўзгляд отганяе, ці вы ветраные, ці вы водзянные, ці вы с піцення, ці вы з едзення, ці вы мужчынское, ці жоноцкое, дзявоцкое, ці вы болобоцкіе, матухня Господня прыступі короўцы красной спокой прынясі!” (паўтарыць 9 разоў).
Або яшчэ:
“Як сонцэ усходзіць трэба на тры шыбы святою водою обліць, да тое водою корові вочы помочыць”.
Замовы, звязаныя з сямейным і грамадскім бытам
На любоў
Ломаю дубіну, шоб хлопцы любілі, ломаю дубіну, шоб хлопцы любілі, ломаю дубіну, шоб хлопцы любілі. Цар садзіў, Бог родзіў, матка Прэчыстая полівала, мне на помошч давала. Цар садзіў, Бог родзіў, матка Прэчыстая полівала, мне на помошч давала. Цар садзіў, Бог родзіў, матка Прэчыстая полівала, мне на помошч давала.
Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці
Ад Краснік Вольгі Васільеўны,1939 г.н.
мясцовая
Дата добавления: 2015-09-10; просмотров: 91 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав |