Студопедия
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прыкметы

· Калі рассяваць свячоныя скарлупкі з яек па агароду, то не будзе расці зелье.

· Калі зіма марозліва, то і лето будзе цеплое.

· Калі раненька ўстаў і раса на траўцы, дажжа не будзе сёння. А калі няма расы, то будзе.

· Калі ў вечары неба такое краснае, то заўтра будзе цёпла.

· Калі сабака зімою качаецца па снезе, будзе скора цяпло, вясна хутка прыдзе.

· ЯК зімою не змерзнеш, то зімою не нагрэешса.

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Бурак Ганны Мікалаеўны, 1947 г.н.

мясцовая

· Калі бачыш, шо ластачкі нізка над зямлёю лятаюць – будзе дождж.

· Калі дым з трубы роўным стоўбікам уверх ідзе, то будзе мароз, а калі сцелецца – будзе адліга.

· Калі звечару неба краснае, то назаўтра будзе жара.

· Калі багато снегу, то будзе багато травы.

· Як собака вые, то будзе пожар.

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Краснік Вольгі Васільеўны, 1939 г.н.

 

III. Празаічныя творы

Легенда пра вайну

У нас за ляснічэством есць такіе горы, курган. Я дажэ незнаю якой гэто войны, гэтыя горы сільно далекой даўносці. Гавораць, што тут туркі, якіе-то былі і рэзня такая была, што погібло много народу. І тут іх заграбалі усіх разам у адну яму. І гэтыя курганы і засталіся ў нас тут. Потом гэто место сталі называць могілкамі.

 

Пра возера

За нашай веской е рэчка, за ею лес і там е тако возеро, якое ніколі не засыхае. Яго празвалі чорным возерам. Як мы малыя былі і хадзілі ў лес па ягады, то так нас ужэ пужалі, шо мы баяліса тудою пройці. Говорылі нам, шо там чарапахі, вужы, там і нячыста сіла жыве ў тым нячыстым возеры, а яно такое чорнае-чорнае, вельмі страшнае. І зараз гавораць, што гэта балота нячысцікаў.

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Бурак Ганны Мікалаеўны, 1947 г.н.

мясцовая

 

Дадатак

 

 

На коляды

Ой, смородзіна ты зяленая,

Святы вечор!

Ой чаго жэ ты рано росцвіла,

Святы вечор!

Росцвілі мене люты морозы,

Люты морозы, буйные ветры,

Святы вечор!

Шчодры вечор

Пане господар на твоем двары зарніца упала і крыніца стала,

Добры вечор, шчодры вечор!

А у той крыніцы Божая маці Хрыста купала ды нараджала,

Добры вечор, шчодры вечор!

Прыйшла жыдава Хрыста шукаці, дзе Хрыста дзела Божая Маці,

Добры вечор, шчодры вечор!

Занясла Хрыста на сіне морэ, морэ ізліла – Хрыста не знайшла,

Добры вечор, шчодры вечор!

Занясла Хрыста ў цемные леса, лес ізрубала Хрыста не знайшла,

Добры вечор, шчодры вечор!

Божая маці, дзе Хрыста дзела? - Занясла Хрыста дэй на небеса,

Добры вечор, шчодры вечор!

Добры вечор добрым людзям,

Шчодры вечор Святы Васілей!




Дата добавления: 2015-09-10; просмотров: 218 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав

Як карова малако не дае | II. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВЫ ФАЛЬКЛОР | Купалле | Гу, весна | Справаздача |


lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2025 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав