Студопедия
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

II. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВЫ ФАЛЬКЛОР

Каляды

У вэчары постнэ варылі “Куццю”. Первая куцця – голодна была, другая – холодна, а трэццяя – богата. На первой было голодное водопосцье, на другой холодное, а трэцяя была на шчодрэц – гэто багатая. Первую куццю гатавалі з пэрлоўкі, воды і сахара. Боршч з гыбамі, кісель, компот. На другу куццю звалі мороз: “Мороз, мороз, ходзі куццю есці!” Я шчэ ложылі под скацерць на стол солому, соль, грошы з кошэльком, і мы беглі урано шукаць грошы под скацерццю.Як коледовалі,то переодзеваліс у такую одзежу, штоб не позналі. І бегалі слухалі.

А як под окном стоялі, то казалі: “Пані, господарэ, ці можно песнь заспеваць, ваш дом повеселяць?” - “Можна! ” І воны начыналі спяваць. А як проспеваюць, то выносілі ім то грошы, то коўбасы, хто што маў, і дзяковалі: “Хай вас Бог благословіць і здоровьем надзяліць, шоб за год дождалі і здоровые булі! ” – А гаспадары адказвалі: “ І вы каб здоровые булі і шчэ коб на той год прышлі коледоваць!” А яшчэ на коляды робілі козу, цэплялі ей рогі, хвост, бороду і водзілі яе, самі мекалі, дык яшчэ і звязду носілі. На Каляды гадалі. Хадзілі валачобнікі. Асобенна ў казу перадзеваліся абязацельна. Рожкі рабілі, а яшчэ хто умее рабіць дык ззаду падцягне і вушкі шавеляцца. У бабу з дзедам, казу, ваўка. Звязду нясуць і танцуюць з песнямі. У это врэме пасля Коляды і свадзьбы ж гуляюць.

А на Коляды то ўжэ і гадалі. Чый сабака первы зьесць блін, тая перва і замуж пойдзе. А шчэ дзеўкі выбягалі на вуліцу вэчэром, бралі там барэмок дроў і ішлі ў хату. У кого полено з суком, у того муж будзе дрэнны, а ў кого гладкэ – то і муж добры будзе.

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Краснік Вольгі Васільеўны, 1939 г.н.

мясцовая

К Колядзе прыбіраюць хаты, гатуюць усякіе стравы, потому што ужэ пост пройшоў. На Коляды варылі куццю. Е багатая, а е і бедная куцця. На багатую куццю кушаюць там усё: жырнае, каўбасы, мяса, вараць кашу ўжо сытную такую. Куцця абычна варыцца з пярловай крупы. На багатую куццю з маслам. А на бедную, яе тожа вараць з пярловай крупы, но ўжо посную на вадзічкі. І ставяць яе ў вугал. Там ложыцца сена, і сена ставіцца ўжо той гаршочак. А ў сена таму, што Іісус Хрыстос радзіўся ў сене. Вот паэтаму Каляды адносіццца больш к Іісусу Хрысту.Звалі мароз: “Мароз-мароз, ходзі нашу куццю есці, мароз-мароз, нашу Пашэньку не замарозь, наша Пашэнька ў кажусі цябе не баіцца!”

Хадзілі калядавалі. Не нараджаліс на Коляду, а толькт на Шчодрэц наражаліс у казу, цыгана, цыганку, мядзведзя. Хадзілі ўсе, у каго была ахота. Мы бралі з собой козу, якую дзед водзіць на шнурочку, ідзе з намі ў хату, мы там посповалі песню, і коза начынае паказваць свае выкрунтасы: падае. А мы гаворым: “Наша каза ўпала – захоцела сала”. Даў хозяін сала, а коза ўстала, а мы ей кажом: “Поклоніся, козочка!” Коза кланяецца, а мы спяваем: “Там дзе каза ходзіць, там жыта родзіць, а дзе не бывае, там вылягае, дзе каза нагой, там жыта капой, дзе каза рогам, там жыта стогам! Так шо нашу казу адаруйце, не шкадуйце!” А казой заўседы была такая худзенькая дзевочка, якую усе выбіраем, а потом і наражаем яе ў казу. І на другі дзень тожэ ходзім. І звязду носілі на шчодры вечор. А хазяін адарваў тых, хто прыхадзіў. Канфеты давалі, каўбасы давалі, сала, яблокі, у кого што было.

А гадалі на Коляды по-разнаму. Дзеўкі хваталі плот увэчэры, еслі пару схваціць - значыць замуж пойдзе. Еслі пары не будзе, значыць не пойдзе. І палена бралі ды неслі ў хату, кідалі і тожэ шчыталі.

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Бурак Ганны Мікалаеўны, 1947 г.н.

мясцовая

Масленіца

На масленіцу первое трэба шоб было пугало (баба з сена), каб адпугаць мароз. Загатоўваюць дровы, каб косцер доўго горэў. Ужо пеклі сдобнае, бліны, вялікі каравай. Маладых девочок наряжаем у вясну, а яны вязуць гэты вялікі каравай у край сяла. А людзі выглядваюць, колі ж тая вясна прыйдзе. Прыязжае вясна і раздае ўсім па кусочку каравая. І начынаюцца гульні, карагоды, песні веснавыя. Потом паліцца это чучэло.

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Бурак Ганны Мікалаеўны, 1947 г.н.

мясцовая

 

Масленіцу робяць у канцы зімы. Гэто ўжэ последня нядзеля посту. Варылі яйца, пяклі пірогі, складвалі ўсе на скацерць і выходзілі на вуліцу, так клалі яе на сено і гукалі вясну: “Вясна-красна, ході мы тобе дамо по яечку, по пірожэчку, усе людзі прадуць, ткуць, а моя маці не прала, не ткала, а толькі под лед пучачкі попіхала”

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Краснік Вольгі Васільеўны, 1939 г.н.

мясцовая

 

 

Юр'я

Веснавы Юрый – гэто ў нас ў Рычові Георгій. На гэто свято короў на пашу не выганялі. І не абыходзілі поле, а закопвалі пад парог хлява што-небудзь толькі ведзьмакі, якія прыробляюць(ведзьмакуюць). Пастухам на гэто свято замочку прыносілі, гарэлку, коб воны назапашвалі.

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Краснік Вольгі Васільеўны, 1939 г.н.

мясцовая

Пяклі каравай на Юр'я, яго нараджалі веткамі такімі по метру ілі каліна, ілі яблоня, груша, дзе шо цвіце, і як яка вясна. Каравай меў выгляд круглага рэшата і ў яго сажаюць гэтыя высокія цвітушчыя галінкі, наражаюць і іх цвятамі, лентамі. А шчэ бяруць граблі, на іх вешаюць фартухі з одной стороны зелены, а з другой – красны. І ў первую очэрэдзь ідуць вадзіць Юр'я з поля, дзе расце жыта ці пшаніца. Водзяць там карагод. Бо там дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць. А фартух нясуць на поле зялёны, гэта пашана нашаму полю, яго вазвышаюць, хочуць, каб яно было зялёнае, каб пашло добра расці і урадзіло. Затым ідуць ў сяло, але ужэ з красным фартухом, ужо васхваляюць сонца. І заходзяць у каждую хату, спяваюць песні. Выганялі кароў ў гэта свята толькі свечанай вярбінкай, а некаторыя лажылі шчэ і замок, каб пераступіла карова, тым самым адганяючы усех злых духоў.

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Бурак Ганны Мікалаеўны, 1947 г.н.

мясцовая

 

Вялікдзень

Усе мылі хату, самі мыліся, двор грэблі, абязацель печ нада каб беленая была на Паску. Рабілі усё з суботы, каб на Паску зранку сесці за стол, бо первое надо з`есці яечко і булку. Яечкі мы красілі шэлугой з цыбулі. А еслі за год, хто-нібудзь з родных уміраў, то яйца красілі ў сіні, ці зялены цвет. Красілі ў вароном сені. Да павыходзім яшчэ на пызбачку пасядам, у біткі гуляем. І гулялі, і танцавалі, і ў госці ходзілі, і валачобнікі прыходзілі. А булак ўжо панапякаем. Гэто вялікі празнік. Тры дні усе гавораць: “Хрыстос воскрес!”, а ім адказваюць: “Воісціну воскрэс!” і паўтараюць па тры разы.

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Краснік Вольгі Васільеўны, 1939 г.н.

мясцовая

 

У первую очэрэдзь красяць яйца. Назбіраеш шалухі з цыбулі, замочыш яе ўжо ў суботу, бо ў васкрасенне ўжо празнік наступаў, няльзя з васкрасенне. Ну і варыш там ў ёй яйца.У красную суботу пякуць пасху. І ідуць яе свяціць вечаром, яйца тожэ нясуць з мясом. Булкі абазацельна пяклі, а як жа ж. Патом у васкрасенне зранку ўстанеш, стол красіва накрываеш. Ставілі на стол булку, яечкі, кашу ўжо якую наварыш, мяска тушанае, картошка, капуста. Но абязацельна первае нада было булачку і яйка паесці свячоныя, бо пока свечанае не з'ясі не імееш права з'есці другое што-небудзь, бо цэлую нядзелю посцілі перад Пасхой. Патом у біткі гулялі. Хадзілі валачобнікі. У нашай весцы крэснікі ходзяць да хросных, а ў другіх селах – наоборот. Обязацельно ідуць ў чацвер пасля Пасхі на могілкі і нясуць свячонае. Шкарлупкі з свячоных яек не выкідвалі, а рассявалі па агароду, каб не расло зелье.

 

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Бурак Ганны Мікалаеўны, 1947 г.н.

мясцовая

 

 

Тройца

Перад Тройцай прыбіраліся ў хаце чыста, двор коб обязацельно быў вымецены. І расцілаюць лепех (аір) па хаце, па двары. А лепех, таму што Іісусу прасцілалі яго, калі ішоў ў Іерусалім. На Тройцу яшчэ ставілі бярозкі па усім двары. У лесе вырубім, корэнь абчэшам. Хто кленам, хто бярозкай украшалі. Рвалі цветы, робілі букеты з дзяўкамі. А лісцікі клена нават ў хату прыносілі, украшалі. Вот сюды за вокна пхалі клён і ўжо пака не высахне не выкідалі, значыць ён столькі хоча пажыць ў нас. У цэркву хадзілі абязацельна, бо тожэ вялікі празнік.

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Бурак Ганны Мікалаеўны, 1947 г.н.

мясцовая

Тройца восьмого іюня. Это вялікі празднік, людзі на яго нічога не робяць. На рэлігіозные празнікі людзі вабшчэ не даўжны работу рабіць, бо это грэх. Ідуць урано у цэркву з цвятамі, якіе ў кого е. На Тройцу дом украшаюць, двор. Лепешніком засцілаюць хату, хлеў, двор. І бярозку з клёнам у дзеры і кругом затыкаюць. Праздновалі тры дні, на чэцверты ўсё вымяталі. Говораць, шо як не засцелеш аіром хату ці хлеў, то гром стукне. І кажды год на Тройцу ліўні лілі, грозы былі і людзей убівалі. А як быстро засохне аір, то значыцца і сено быстро высохне, а як аір доўго будзе вялы, то будуць дожджэ і сено не высохне.

 

 

Запісана ў вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці

Ад Краснік Вольгі Васільеўны, 1939 г.н.

мясцовая

 




Дата добавления: 2015-09-10; просмотров: 128 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав

Вяселле | Прыкметы | На шчадрэц | Гу, весна | Справаздача |


lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2025 год. (0.012 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав