Студопедия  
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.

Читайте также:
  1. Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
  2. Барацьба бел. народа супраць нямецкіх акупантау (1918). Абвяшчэнне БНР.
  3. Беларусь у 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.
  4. Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
  5. Крызіс прыгонніцтва. Рэформы 1860—70-х гг. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
  6. НЭП на Беларусі.
  7. Палітыка перабудовы. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай РБ.
  8. Палітыка перабудовы. Распад СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
  9. Паустанне 1863-64 гг. у Поль., Літве, на Беларусі.

У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай.

Адзінага погляду на прычыну краху савецкай таталітарнай сгстэмы не існуе. Але трэба адзначыць, што выбар шляхоў развіцця быўдобраахвотным. Ён стаў вынікам прызнання ўлад СССР неабходнасці карэнных змен ва ўсіх сферах жыцця.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь- суверэнная дзяржава, якая усталявана на аснове ажыццяулення беларускай нацыі, яе права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі было пошукам новых форм сувязей паміж рэспублікамі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін.

Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушкевіч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пераварот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існавання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). 26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі заключны акт. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяр­жавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі у Еўропе. Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных ўзбраенняў. У 1992 г. Бе­ларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся нацэленымі на яе. Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку перайменавалі ў «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь стаў бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Пасля абвяшчэння незалежнагці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіравання. Былі створаны Узброеныя Сілы. Арганізавана мытная служба, новая банкаўская сістэма, камітэты па кіраванню Дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных сувязях.15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяшчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай. Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбраны А. Р. Лукашэнка.




Дата добавления: 2014-12-15; просмотров: 158 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав




lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав