Читайте также: |
|
Сацыяльна- эканамічнае развіцце беларускіх зямель у XVI- XVIII стст. было складаным і супярэчлівым. 3 аднаго 6оку, ажыццяўлялася аграрная рэформа, з'яўляліся першыя парасткі капіталістычных адносін, больш прагрэсіўных у параўнанні з феадальнымі, з другога боку, для эканамічнай сферы характэрнымі былі некаторыя негатыўныя з'явы і працэсы.
У другой палове XVI першай палове XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку, на беларускіх землях, была ў асноўным праведзена аграрная рэформа пад пазвай "валонная памера". Яе асновай з'яўляліся арганізацыя фальварачна-паншчыннай гаспадаркі, павелічэнне сялянскіх павіннасцей і рост прыбыткаў дзяржаўнай казны.
У адпаведнасці з "Уставай на валокі" 1557 г. уся апрацаваная зямля дзялілася на валокі ў памеры 30 маргоў (21,37 га). Лепшыя землі, адабраныя ў сялян, выкарыстоўваліся для стварэння фальварачна-паншчынных гаспадарак.
Распаўсюджанне фальваркаў вяло да павелічэння паншчыны і грашовай рэнты, асабліва ў заходняй і цэнтральнай частцы Беларусі. На ўсходзе ў першай палове XVII ст. у дзяржаўных маёнтках галоўнымі павіннасцямі сялян былі грашовы чынш і натуральны аброк.
У выніку аграрнай рэформы адбыліся наступныя змепы:
1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, абшчыннае землекарыстанне было заменена Падворным землекарыстаннем;
2) цалкам змяніліся катэгорыі сялян, іх эканамічнае і прававое становішча. Зніклі чэлядзь нявольная, "пахожыя" і "непахожыя" сяляне. Яны зліліся ў адну агульную масу прыгоннага сялянства. Павялічыўся тэрмін вышуку беглых сялян. Статутам ВКЛ 1566 г. гэты тэрмін быў вызначаны ў памеры 10 гадоў, а Статутам ВКЛ 1588 г. 20 гадоў. У выніку рэформы завяршыўся працэс запрыгоньвання сялян. У ВКЛзацвердзілася сістэма прыгоннага права, якая існавала каля 300 гадоў;
3)сялянская гаспадарка паступова ўцягвалася ў таварна-грашовыя адносіны, узмацняўся працэс сацыяльнага расслаення, дыферэнцыяцыі вёскі. Па некаторых падліках, у маёнтках магнатаў заможныя сяляне складалі 10 15 % (мелі 1,2 і больш валокі зямлі), сераднякі 50 55 % (у іх было 0,5 0,7валокі зямлі), беднякі 20 30 % (мелі 1/31/4 частку валокі). Самымі беднымі сялянамі лічыліся агароднікі (не мелі палявога надзелу, мелі толькі зямлю для агарода і ўласны дом), халупнікі (не мелі ні агарода, ні зямлі ў полі, мелі толькі ўласную "халупу"), кутнікі, ці каморнікі (не мелі ніякай зямлі, свайго дома, жылі ў чужых дамах; адзіным сродкам існавання з'яўлялася наёмная праца ў багатых аднавяскоўцаў ці ў гаспадарцы памешчыка). Ва ўсходніх раёнах Беларусі кутнікаў (каморнікаў)
называлі бабылямі;
4)псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца псіхалогіяй індывідуалізму, асабліва ў жыхароў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі.
У другой палове XVII першай палове XVIII ст. эканоміка Беларусі апынулася ў стане глыбокага заняпаду. Гэта было звязана ў першую чаргу са спусташальнымі войнамі (першая хваля войн пракацілася з 1648 па 1667 г., другая з 1700 па1721 г.). Па некаторых даных, у выніку войн і эпідэмій колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася з 2,9 млн чалавек у 1650 г. да 1,4 млн у 1667 г. У выніку Паўночнай вайны 1700 1721 гг. колькасць насельніцтва зноў скарацілася да 1,5 млн чалавек. У пустэчы былі ператвораны ад 50 да 70 % ворнай зямлі.
3 сярэдзіны XVIII ст. набіралі сілу аднаўленчыя працэсы, якія значна палепшылі эканамічную сітуацыю ў краі. З'явіліся першыя парасткі капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі.
У канцы XVI ст. пачаўся застой, а затым і ўпадак гарадской вытворчасці.
Дата добавления: 2015-01-30; просмотров: 150 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав |