Студопедия
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, крыніц па перыядзе “Беларусь у перыяд спроб рэформаў і крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).

Читайте также:
  1. Асаблівасці станаўлення айчыннай індустрыі гуказапісу
  2. Банківський нагляд на консолідованій основі
  3. Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі летам 1941 г.
  4. В более наглядном виде я графически изобразила основные элементы конфликта в приложении1 схема б.
  5. Внешняя политика СССР после окончания 2 мировой войны (1946-1953гг.).
  6. Возрождение Украинской Народной Республики. Директория (декабрь 1918-ноябрь 1920гг.).
  7. Вторая русско-турецкая война (1787-1791 гг.).
  8. Государственно-правовые воззрения Гуго Гроция (1583 – 1637 гг.).
  9. Гражданская война и иностранная интервенция (1918 – 1920 гг.).

Другая палова 50-х – 60-я гг. Пачалася распрацоўка некаторых важных тэм па гісторыі Бедарусі ў пасляваенны час. Даследцыкі засяродзілі ўвагу на гісторыі рабочага класа і заходнебеларускага сялянства, калі яно падверглася чарговаму выпрабаванню ў сувязі з правядзеннем масавай і пераважна прымусовай калектывізацыі. Утрымліваючы значны фактычны матэрыял, даследаванні раскрывалі тэмы на тагачасным навуковым узроўні.

Больш актыўна распрацоўвалася гісторыка-партыйная тэматыка, прыярэтэт якой у тых умовах быў відавочным. Перш за ўсё яна датычылася ідэалагічнай дзейнасці кампартыі Беларусі,у тым ліку яе кіраўніцтва культурным будаўніцтвам. У даследваннях абагульняўся вопыт работы кіруючых органаў і партыйных арганізацый у гэтай сферы, аднак амаль не звярталася ўвага на яе заарганізаванасць, шаблонны змест і застыўшыя формы.

У рэчышчы гісторыка-партыйных даследаванняў важнае месца займала тэма камсамола. У яе межах раскрывалася як дзейнасць камсамольскіх арганізацый па асобных напрамках пасляваеннага будаўніцтва, так і давалася абагуленая гісторыя камсамола Беларусі, у тым ліку па пасляваеннага часу. Камсамол разглядаўся як самаадданы памочнік партыі і на яе асноўны рэзерв.

Пасляваенны час адлюстраваўся і ў калектыўных публікацыях. Яны утрымлівалі значны фактычны матэрыял, які характарызаваў поспехі ў аднаўленні і развіцці гаспадаркі і культуры беларускага народа.

Павышаная ўвага надавалася адлюстраванню пасляваеннай гісторыі беларускага народа ў абагульняючых калектыўных працах. Гэта рабілася на строга афіцыйнай аснове,пад пільным наглядам партыйна-дзяржаўных ідэалагічных структур. Найперш такая практыка характэрна для падрыхтоўкі заключнага тома 5-ці томнай “Гісторыі Беларускай ССР”.Ён прысвечаны тром пасляваенным дзесяцігоддзям гісторыі Беларусі. Як вызначалі,зыходзячы з партыйных ацэнак, аўтары і рэдактары кнігі, гэта быў перыяд стварэння развітога сацыялістычнага грамадства і будаўніцтва камунізму. У надзвычай аб’ёмным выданні ўтрымліваецца вялікі дакументальны матэрыял, які шырока адлюстроўвае станоўчыя бакі жыцця беларускага народа. Цяжкасці аднаўлкння гаспадаркі і наступнага развіцця грамадства паказаны фрагментарна. Побач з адлютраваннем пасляваеннай гісторыі беларускага народа ў абагульняючых калектыўных працах вяліся і індывідуальныя манаграфічныя даследванні.Яны датычыліся пасляваеннага аднаўлення гаспадаркі, гісторыя рабочага класа і беларускай вёскі, ролі прафсаюзаў у аднаўленні і развіцці прамысловасці.

Разам з распрацоўкай непасрэдна гісторыі беларускага народа у пасляваенныя дзесяцігоддзі ўвага надавалася асвятленню ролі Беларускай ССР у міжнародных справах,яе намаганням па захаванні міру,сувязях з іншымі краінамі,у першую чаргу савцыялістычнага лагера ў эканамічнай, культурнай, іншых сферах.

У 70-я г. з’явілася некалькі публікацый, у якіх былі зроблены спробы аналізу і падвядзення вынікаў развіцця гістарычнай навукі ў Беларускай ССР, у тым ліку па пасляваеннаму часу.

З канца 80-х г. наступіў новы этап у развіцці беларускай гістарычнай навукі. Ён звязаны з палітыкай перабудовы і тымі зменамі, якія адбываліся ў беларускам, як і ва ўсім савецкім грамадстве. Курс на дэмакратызацыю, галоснасць прывёў да выбараў на альтэрнатыўнай аснове,пераадолення аднапартыйнасці і як вынік-да прыпыння дзейнасці КПСС-КПБ, распаду СССР і усяго сацыялістычнага лагера.




Дата добавления: 2015-04-12; просмотров: 94 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | <== 11 ==> | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |


lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2025 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав