Студопедия
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Схема аналізу твора выяўленчага мастацтва.

Читайте также:
  1. I. Классы неорганических соединений. Реакции в растворах электролитов.
  2. II. СТРУКТУРНО-ЛОГИЧЕСКАЯ СХЕМА ИЗУЧЕНИЯ ДИСЦИПЛИНЫ
  3. А) блиц-схема
  4. АЛГОРИТМ АНАЛІЗУ ХУДОЖНЬОГО ТВОРУ
  5. Анализ опыта социально-педагогической работы (примерная схема)
  6. Аналізу впливу структури персоналу на ефективність діяльності підприємства
  7. Базисная схема (суперструктура) конкретных речевых жанров. Примеры базисных схем для жанров (объявления, побудительные тексты, энциклопедические статьи по Маккьюин и др.).
  8. Базисная схема (суперструктура) текста, специфика ее единиц и их порядка в текстах различных форм речи (повествование, рассуждение, описание, предписание).
  9. БАНКОВСКАЯ СХЕМА
  10. Билет2 Функциональная схема компьютера. Основные устройства компьютера и их функции.

Методыка правядзення мастацка-педагагічнага аналізу твораў

 

Сродкам арганізацыі дзейнасці вучняў на гэтым этапе з’яўляецца мастацка-педагагічны аналіз.

Прынцыпы мастацка-педагагічнага аналізу вызначаюцца ў залежнасці ад законаў мастацкага ўспрымання.

1) Мастацка-педагагічны аналіз не павінен парушаць цэласнасць успрымання. Разгледжанне асобных частак, фрагментаў, дэталяў твора ажыццяўляецца ў цеснай сувязі з цэласным аналізам твора. Гэта павінна быць як мелодыя і пастаяннае аркестровае суправаджэнне, дзе кожны элемент твору “гучыць у суаднясенні з цэлым”.

2) Мастацка-педагагічны аналіз накіраваны на развіццё пазнаваўчых працэсаў і інтэлектуальных здольнасцяў вучняў:

­ ён прыцягвае да працы ўвесь псіхічны апарат вучняў: эмоцыі, пачуцці, уяўленне – дзеля таго, каб дапамагчы ім убачыць нябачнае і пачуць тое, чаго не чуваць;

­ садзейнічае фарміраванню свядомасці ўспрымання твора мастацтва, стымулюе асабістыя адносіны вучняў да таго, што ўбачылі, пачулі, прачыталі і г.д.

­ садзейнічае ўзнікненню ў вучняў узаемасувязей паміж мастацкім творам і ўжо вядомымі фактамі, уяўленнямі, пачуццямі, жыццём вучняў.

3) Мастацка-педагагічны аналіз абапіраецца на форму твора, якая разглядаецца не як набор тэхнічных сродкаў, а як форма, якая выяўляе мастацкі змест. Убачыць за формай змест – асноўная мэта аналізу, ажыццяўленню якой садзейнічае:

v аптымальны ход аналізу, які залежыць ад кампазіцыі ці сюжэта мастацкага твора;

v разгледжанне асобных фрагментаў твору ў розных супастаўленнях адзін з адным;

v абкружэнне твору падзеямі і фактамі, якія звязваюць яго з жыццём і напаўняюць асацыятыўнасцю – узгадванне пра гістарычныя падзеі, факты з жыцця аўтара ці яго сучаснікаў, параўнанне з іншымі мастацкімі творамі і г.д.

СХЕМЫ АНАЛІЗУ ТВОРАЎ МАСТАЦТВА

(для школьнага ўзроўню)

Схема аналізу твора выяўленчага мастацтва.

1. Назва твора.

2. Аўтар, краіна, перыяд стварэння, гістарычная эпоха.

3. Мастацкі стыль, накірунак.

4. Від мастацтва (жывапіс (манументальны, станкавы, тэатральна-дэкарацыйны, мініяцюра, ікона, дэкаратыўны роспіс), графіка (станкавая (малюнак, эстамп, лубок), кніжная (мініяцюра, ілюстрацыя, віньеткі, застаўкі, буквіцы, тытул, авантытул, вокладка), часопісная і газетная, прамысловая (стварэнне таварных ярлыкоў, фірмовых знакаў і г.д.), экслібрыс, плакат), скульптура (станкавая, манументальная, манументальна-дэкаратыўная, мелкая пластыка), дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (бацік (ручны роспіс па шоўку), габелен, мастацкая разьба (па камню, па косці, па дрэву), кераміка, вышыўка, вязанне, макрамэ, ювелірнае мастацтва, мастацкая апрацоўка скуры, мастацкая коўка, піраграфія (выжыганне па дрэву, скуры, тканіне), дызайн (інтэр’ера, вопрадкі, кнігі, ландшафны дызайн, прадметны, выставачны дызайн, веб-дызайн)).

5. Жанр твора (пейзаж, нацюрморт, партрэт (від партрэта: парадны, камерны, двайны, групавы, аўтапартрэт; жанр партрэта: паясны, партрэт у рост, пакаленны), сюжэтны (гістарычны, батальны, міфалагічны, біблейскі, анімалістычны, бытавы), змешаны жанр.

6. Сюжэт.

7. Тэхніка стварэння твора (жывапіс – акварэль, гуаш, масла, тэмпера, пастэль, фрэска, вітраж, мазаіка; графіка – акварэль, гуаш, калаж, аплікацыя, шаўкаграфія, літаграфія (малюнак наносяць на камень), ксілаграфія (гравюра на дрэве), афорт, монатыпія (вадкія алейныя фарбы наносяцца на паверхню металічнай або шкляной дошкі, адбітак атрымоўваецца пад ціскам на станке), лінагравюра (гравюра на лінолеуме), камп’ютарная графіка; скульптура – круглая або рэльеф (барэльеф, гарэльеф, контррэльеф); матэрыял – камень, дрэва, косць, метал, гліна, гіпс; ДПМ – ліццё, коўка, чаканка, гравіраванне, разьба, роспіс, інкрустацыя, вышыўка, набойка і г.д.).

8. Каларыт (спакойны, напружаны, цёплы (чырвоны, жоўты, аранжавы), ці халодны (сіні, белы), светлы, цёмны, кантрасны, светацені).

9. Кампазіцыя – размяшчэнне на плошчы складаючых частак твора ў адзінае цэлае, позы і становішчы, жэсты, перадача руху (дынамікі), пакою (статыкі), улік прапорцый, перадача рытма, сіметрыі і асіметрыі, раўнавагі частак кампазіцыі і выдзяленне сюжэтна-кампазіцыйнага цэнтра, спосабы перадачы прасторы і пункту гледжання на выяву, фармат і памер твора, групіроўка прадметаў у выглядзе трохкутніка, піраміды, авала, квадрата і г.д. Замкнутая кампазіцыя, калі дзеянне адбываецца ў межах халста. Раскрытая – выходзіць за межы халста(зрэз фігур, прадметаў). Выяўленне руху па дыяганалі – з ніжняга правага кута ў верхні левы – уход удалечыню, бязвыхаднасць; з ніжняга левага кута ў верхні правы – актыўнасць, заваяванне; з глыбіні, на гледача, уніз – гераічны выхад; з глыбіні, ад верхняга правага кута ў ніжні левы – шэсці, парады.

10. Ідэя твора.

11. Асабістае ўспрыманне твора.

 




Дата добавления: 2015-04-11; просмотров: 88 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав

<== 1 ==> |


lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2025 год. (0.011 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав