Читайте также:
|
|
Прычына: сацыяльны і нац-ны прыгнет, незадавальненне умовамі адмены прыгоннага права. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне на тэрыторыі Літвы і Бел ўзначаліў Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. К.Каліноўскі (жыў 1838–1864) - першы бел рэвалюцыйны дэмакрат, паэт, публіцыст. Ён нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча, скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Пецярбургскі універсітэт. Тут ён пазнаёміўся з творамі А.Герцэна і М.Чарнышэўскага, стаў членам тайнага гуртка З.Серакоўскага. У 1861 г. К.Каліноўскі вяртаецца на радзіму і прымае ўдзел у падрыхтоўцы паўстання. Летам 1862 разам з В.Урублеўскім К.Каліноўскі пачынае выдаваць рэвалюцыйна-дэмакратычную газету "Мужыцкая праўда". Гэта было адзінае ў Еўропе выданне для сялян. Яе аркушы заклікалі бел народ да ўзброенага паўстання. Выйшла ўсяго 7 нумароў газеты.
У нацыянальна-вызваленчым руху супраць царызму падчас паўстання існавала дзве плыні: "белыя" і "чырвоныя". Прыхільнікі "белых" - у асноўным буйныя памешчыкі, галоўнай мэтай якіх было аднаўленне РП у межах 1772. Права на самавызначэнне для Бел, Літвы і Украіны не прадугледжвалася. "Чырвоныя"- уваходзілі дробная шляхта, студэнты, рамеснікі, інтэлігенцыя і г.д. Ажыццяўленне сваіх мэтаў яны звязвалі з узброеным паўстаннем супраць царызму пры падтрымцы сялян. У чэрвені 1862 у Варшаве для непасрэднай падрыхтоўкі да паўстання быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт. У жніўні 1862 у Вільні для кіраўніцтва паўстаннем у краі быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт на чале з К.Каліноўскім. Цэнтральны нацыянальны камітэт распачаў паўстанне 10 студзеня 1863 без узгаднення з Літоўскім правінцыяльным камітэтам, які 22 студзеня 1863 абвясціў сябе Часовым урадам Літвы і Бел. Аднак 27 студзеня 1863 ён быў расфарміраваны Польскім нацыянальным урадам, а К.Каліноўскі накіраваны на пасаду камісара Гродзенскага ваяводства. На падаўленне паўстання была накіравана 200-тыс армія, супрацьстаяць якой паўстанцы не маглі. Яны вымушаны былі весці партызанскую вайну. Не хапала сіл і зброі, шляхта і каталіцкае духавенства, напалоханыя жорсткімі рэпрэсіямі, летам 1863 адышлі ад паўстання. У гэтых умовах К.Каліноўскі у другі раз узначаліў рэвалюцыйны рух. Аднак ужо было позна: да пачатку восені паўстанцкія атрады былі рассеяны.
Аднак ужо было позна: да пачатку восені паўстанцкія атрады былі рассеяны. У студзені 1864 К.Каліноўскі быў арыштаваны. У турме ён напісаў "Лісты з-пад шыбеніцы", у якіх заклікаў бел народ працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 К.Каліноўскі быў павешаны ў Вільні. Падаўленнем паўстання кіраваў Віленскі генерал- губернатар М.Мураўёў. Яго намаганнямі было пакарана смерцю 128 паўстанцаў, каля 12,5 тыс выселены, больш за 850 чал сасланы на катаргу. 1864-закр Горы-Гор земляробч школа.
Прычыны паражэння:-не было агульнага плана дзеянняу,-дрэннае узбраенне паустанцау,
-не падтрымалі сяляне. Прычыны малаактыунасці сялян: -незацікауленнасць у лозунгах,-антыпольская агітацыя.
Вынікі:-скасаванне часоваабавязаннасці, -абавязковый выкуп, -зніжэнне плацяжэй на 20%, -сялянам перадавалася зямля удзельнікау паустання, -русіфікацыя.
1884-група Гоман(бел-ае самавызначэнне)
Дата добавления: 2015-01-30; просмотров: 188 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав |