Студопедия
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Зах Белаусь у часы польскай акупацыі

Читайте также:
  1. Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскi мiрны дагавор.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскай мірнай дамовы ад 18 сакавіка 1921 г., больш за 100 тыс. км2 тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы. Да Польшчы адышла заходняя частка Беларусі, да РСФСР - усходняя, а за БССР былі замацаваны 6 паветаў Мінскай губерніі. Анексіраваную тэрыторыю Заходняй Беларусі польскія ўлады расчлянілі на чатыры ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае. Была створана польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў – пастарункаў. Яна падтрымлівала рэжым, спецыяльна распрацаваны для “усходніх крэсаў”.

Беларускія землі ператварыліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. На прамысловых прадпрыемствах працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, а на саматужных прадпрыемствах – да 11-14 гадзін. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе. Па-драпежніцку знішчаліся прыродныя багацці Зах. Б. Плошча лясоў зменшылася, асабліва моцна Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Зах. Б. хар-ся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. Улады правялі продаж дробнымі часткамі дзяржаўнай зямлі. З мэтай ліквідацыі церазпалосіцы праводзілася аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага. Цяжкае эк. і сац. становішча спалучалася з не меньш цяжкім нац-м прыгнётам бел.народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нац. свядомасць беларусаў, апалячыць іх. З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы(ператвораны ў польскія).

Адным з вынікаў нац-га прыгнёту была крайне нязначная колькасць бел. інтэлігенцыі. У дзярж. установах не дазвалялася карыстацца бел. мовай. Беларусаў на дзярж. службу не бралі. Культурнае жыццё бел. народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Зах. Б., ён вёў барацьбу за вызваленне.

.

 

Амаль месяц, з 1 па 26 ліпеня, байцы дывізіі пад камандаваннем генерала Раманава, знаходзячыся ў асяроддзі, з дапамогай мясцовага апалчэння стрымлівалі пад Магілёвам танкавую армаду. Гэтая абарона істотна замарудзіла нямецка-фашысцкі наступ, дазволіла савецкаму камандаванню выйграць каштоўны час для арганізацыі процідзеяння ворагу. Да пачатку верасні 1941 года ўся тэр-я Беларусі была акупаваная. Сутыкнуўшыся з лютым супрацівам войскаў Чырвонай Арміі, гітлераўцы не дасягнулі сваіх план «маланкавай вайны». З першых дзён насельніцтва рэспублікі пачала барацьбу супраць акупантаў. Была створана шырокая сетка падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый, ствараліся і разгортваць сваю дзейнасць партызанскія фарміравання, узмацнялася падпольная барацьба. У барацьбу з ворагам ўступілі таксама падпольшчыкі. Дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К.С. Заслонаў. Падпольшчыкі наладзілі выпуск газеты «Звязда». Супраць захопнікаў вяло барацьбу грамадзянскае насельніцтва акупіраванай тэр-і. Яны папаўнялі рады народных мсціўцаў, забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі. Па сутнасці, увесь беларускі народ быў рэзервам партызанскага фронту. Восенню 1943 г. Чырвоная Армія ўступіла на тэр-ю Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР - Камарын. Асенне-зімовы наступ савецкіх войскаў прынес вызваленне Гомелю і Мазыру. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. у адразу некалькіх кірунках, нечакана для ворага, праз цяжкапраходныя балоты і лясы. Ужо на 3 дни наступлення быў вызвалены Віцебск. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на Мінскім напрамку. Фашысцкае камандаванне пастаралася умацаваць абарону Мінска. Аднак баі за вызваленне сталіцы, што пачаліся на досвітку 3 ліпеня 1944 г., паспяхова завяршыліся да канца гэтага ж дня. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш як 100-тысячная групоўка праціўніка. Частка сіл групы арміі «Цэнтр» апынулася ў Минским «катле». 16 ліпеня вызвалілі Гродна. У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаныя з беларускай зямлі. Увесь беларускі народ прадэманстраваў бязмежную адданасць сваёй Радзіме. 16 ліпеня 1944 г ў Менску адбыўся партызанскі парад, прысвечаны вызваленню сталіцы.

 




Дата добавления: 2015-01-30; просмотров: 133 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав




lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2025 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав