Студопедия
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларуская сацыялістычная грамада.

Читайте также:
  1. Беларуская культура ў 19-пач 20 ст. Нацыянальнае адраджэнне
  2. Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.

1884-група Гоман(бел-ае самавызначэнне)

У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ).

3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры.

У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, падрыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю.

Адначасова адбывалася афармленне больш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі. У 1900 г. У.Ленін, Л.Мартаў, Г.Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету "Іскра". Аб'яднаныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II з'ездзе РСДРП (1903 г.) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў той час вызначылася іх раздзяленне на дзве фракцыі — бальшавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (У.Ленін), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый (без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні).

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

У 1903 г. на 1 з'ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай - знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай задачай — звяржэнне самауладдзя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралетарыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

 

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму.

Сацыяльнай базай партыі з'яўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і - перш за ўсё — інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі сацыяльнымі групамі.

(лідэр – Л. Мартаў). У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў Р.А. Гершуні.

1902-эсеры; потым:кадэты, акцябрысты, саюз рускага народа.

На пачатку 20ст 3 лагеры: дэмакратычны(РСДРП, эсэры, БУНД, БСГ-шырокія сац-я ператварэнні, ліквід-я самауладдзя); лібер-ны(канстытуцыйныя дэмакраты, акцябрысты- пэуныя рэформы з увядз-м абмежав-й манархіі); рэакцына-кансерватыуная(саюз рускага народа-заснав-не існуючых парадкау і самауладдзя).

 

 




Дата добавления: 2015-01-30; просмотров: 120 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав




lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2025 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав