Читайте также: |
|
На пачатку ХХст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі бо нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва Асаблівасці паліт. і эк. развіцця краіны патрабавалі глыбокіх рэформ.
На выражэнне інтэрэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшакоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.
Пачаткам першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пуцярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя.
У студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні,
Пад націскам рэвалюцыі 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы. Гэта была спроба аслабіць рэвалюц. рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная паліт. стачка. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.
9-18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброенае паўстанне. Яно было падаўлена. Рэвалюцыя пачала адступаць. Улады ўзялі палітычную сітуацію пад кантроль. Апошняй сумеснай акцыяй "левага блоку" стаў байкот выбараў у І Дзяржауную думу вясной 1906г. Аднак іх дзеянні былі непаслядоўнымі. Сарваць выбары ў I Дзяржаўную думу не ўдалося. Большасць месц у Думе заваявалі кадэты. Але склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. => паражэнне рэвалюцыі.
З рэвалюц 1905-1907гг. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага ўжо не магло быць.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратычнаму развіццю Расіі, у тым ліку і Беларусі. Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя выступы працоўных 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 27 лютага на бок паўсталых працоўных перайшлі салдаты.
Гэта шмат у чым і прадвызначыла перамогу рэв-і ў Петраградзе. 2 сак цар Мік II адрокся ад пасаду. Працоўныя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградская Рада. Дзярж дума ўтварыла Часавы ўрад. Так у краіне паўстала двоеўладдзе. Пра перамогу рэв-і ў Бел-і стала вядома 1 сак 1917 г. Адразу ж пачалася праца па ліквідацыі царскай адмін-і і стварэнню Рад. Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя скончыла з самауладдзем, паклала пачатак эмакратычнаму развіццю краіны. Аднак Часавы ўрад не змог радыкальна дазволіць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу грамадства, перад усімі народамі Расіі паўстала праблема выбару альтэрнатыў далейшага развіцця. Не было адзінства поглядаў і дзеянняў і ў беларускім нацыянальным руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі ўтварылася разгалінаваная сетка партый і арганізацый, найболей буйнымі і ўплывовымі з якіх былі: "Беларуская партыя народных сацыялістаў" (БПНС), "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" (БХД), а таксама якая аднавіла сваю дзейнасць "Беларуская сацыялістычная грамада" (БСГ). 25 - 27 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. З'езд сабраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з буйным абшарнікам Р. Скірмунтам. Была прынята дэкларацыя пра падтрымку Часавага ўрада. У верасні 1917 г. на базе левых сіл БСГ у Петраградзе па ініцыятыве А. Г. Червякова была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная працоўная партыя (БСДРГ), якая прыняла бальшавіцкі кірунак (пасля - у красавіку 1918 г. БСДРГ была рэарганізавана ў беларускую секцыю РКП(б)). Бел. нац. рух апынууся расколатым на правую і левую плыні. Правыя падтрымлівалі Часавы ўрад. Левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў. З 24 на 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе пачалося пад кіраўніцтвам бальшавікоў узброенае паўстанне працоўных і салдат. У штурме Зімовага палаца ўдзельнічала сфармаваная бальшавікамі лютва(дружына) на чале з П. Ф. Голубам. 25 кастрычніка Часавы ўрад быў зрынута(свергнут). Адбылося адкрыццё II Усерасійскага з'езду Рад працоўных і салдацкіх дэпутатаў. Новы ўрад Рада Народных Камісараў (СНК) (Ленінам). Усебеларускі з'езд адбыўся 5 - 17 снежня ў Мінску. Створана Ўсебеларуская Рада сялянскіх, салдацкіх і працоўных дэпутатаў. Уначы 18 снежня з'езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг яго дэпутатаў арыштаваны. Рада старэйшын абвясціла сябе Радай з'езду, прыняла рашэнне стварыць Выканаўчы камітэт Рады.
Дата добавления: 2015-01-30; просмотров: 83 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав |