Студопедия
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Другая сусветная вайна і Беларусь

Читайте также:
  1. Абвастрэнне мiжнароднага становiшча у Еуропе у пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г.
  2. Акты Президента Республики Беларусь, их конституционно-правовая природа
  3. Анализ процессов приватизации в Республике Беларусь
  4. Беларуска-лiтоуская дзяржава у канцы XV - сярэдзiне XVI ст. Лiвонская вайна i яе вынiкi.
  5. Беларусь в войне 1812 г.
  6. Беларусь в гады Первой мировой войны.
  7. Беларусь на рубяжы XIX-XX. Грамадска-палiтычны i нацыянальна-вызваленчы рух
  8. Беларусь падчас нямецкай акупацыi (люты-снежань 1918) Абвяшчэнне БНР
  9. Беларусь у перыяд першых пяцiгодак. I ндустрыялiзацыя i калектывiзацыя у Беларусi.
  10. Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., Рыжскi мiрны дагавор.

ДСВ — вайна, якая вялася краінамі Осі (Германія, Італія, Японія) і іх саюзнікамі супраць «саюзных краін»(1.9.1939 — 2.9.1945). Чалавечыя страты больш за 50 млн забітых. Пачаткам вайны ў Еўропе стаў напад гітлераўскай Германіі 1 верасня 1939 года без папярэдняга аб’яўлення вайны на Польшчу і японскай арміі на Пёрл–Харбар 7 снежня 1941 года на Ціхім акіяне. Напярэдадні вайны Савецкі Саюз рабіў усё магчымае, каб папярэдзіць яе ўзнікненне. І ен вёў перамовы з Англіяй, Францыяй, Чэхаславакіяй, іншымі дзяржавамі аб магчымых мерах бяспекі. Нажаль, Заходнія краіны далі згоду на далучэнне частцы тэрыторыі Чэхаславакіі да Германіі, імкнуліся накіраваць агрэсію фашысцкай Германіі супраць СССР. Ва ўмовах небяспекі савецки бок адгукнууся на прапановы Германіі і 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецкі-германскі дагавор аб ненападзе тэрмiнам на 10 гадоў і сакрэтны пратакол да яго пра сферу інтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу,. Паўстала пагроза заключэння Зах Беларусі, якая трапіла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавора 1921 г. 17 чэрвеня Чырвоная Армія перайшла мяжу, а 25 верасня вызваліла Зах Беларус. 28 лістапада 1939 г. паміж Германіяй і СССР зняволены Дагавор аб дружбе і мяжы. Летам 1940 г. Германія пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежні 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - молниевой вайны, разгром СССР за 3-4 месяцы. У мае 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> - праграма знішчэння і каланізацыі народаў СССР.

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна напала на СССР. БССР адной з першых сав рэсп-к прыняла на сябе ўдар войскаў вермахта. Беларусь была акупаваная нямецка-фашысцкімі войскамі.
Першымі сустрэлі захопнікаў памежныя заставы. За тыдзень баёў байцы 9-й пагранічнай заставы лейтэнанта Кіжаватава Брэсцкай крэпасці знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Гарнізон Брэсцкай крэпасці пратрымаўся каля месяца. Экіпажы самалётаў капітана Гастэлы і капітана Маслава накіравалі свае падбітыя самалёты на вялікія навалы варожай баявой тэхнікі. 28 чэрвеня быў захоплены Мінск. Абаронцы сталіцы ў першыя гады вайны выкарыстоўвалі т.зв. «Шкляны артылерыю». 6 ліпеня 1941 г. пад Сянно на Віцебшчыне адбылася адна з найбуйнейшых танкавых бітваў у пачатку ВАВ. Пад Оршай па ворагу упершыню нанесла ўдар батарэя рэактыўных установак «Кацюш» пад камандаваннем капітана Флёрава. Амаль месяц, з 1 па 26 ліпеня, байцы дывізіі пад камандаваннем генерала Раманава,

Амаль месяц, з 1 па 26 ліпеня, байцы дывізіі пад камандаваннем генерала Раманава, знаходзячыся ў асяроддзі, з дапамогай мясцовага апалчэння стрымлівалі пад Магілёвам танкавую армаду. Гэтая абарона істотна замарудзіла нямецка-фашысцкі наступ, дазволіла савецкаму камандаванню выйграць каштоўны час для арганізацыі процідзеяння ворагу. Да пачатку верасні 1941 года ўся тэр-я Беларусі была акупаваная. Сутыкнуўшыся з лютым супрацівам войскаў Чырвонай Арміі, гітлераўцы не дасягнулі сваіх план «маланкавай вайны». З першых дзён насельніцтва рэспублікі пачала барацьбу супраць акупантаў. Была створана шырокая сетка падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый, ствараліся і разгортваць сваю дзейнасць партызанскія фарміравання, узмацнялася падпольная барацьба. У барацьбу з ворагам ўступілі таксама падпольшчыкі. Дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо гэтага вузла К.С. Заслонаў. Падпольшчыкі наладзілі выпуск газеты «Звязда». Супраць захопнікаў вяло барацьбу грамадзянскае насельніцтва акупіраванай тэр-і. Яны папаўнялі рады народных мсціўцаў, забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі. Па сутнасці, увесь беларускі народ быў рэзервам партызанскага фронту. Восенню 1943 г. Чырвоная Армія ўступіла на тэр-ю Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР - Камарын. Асенне-зімовы наступ савецкіх войскаў прынес вызваленне Гомелю і Мазыру. Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. у адразу некалькіх кірунках, нечакана для ворага, праз цяжкапраходныя балоты і лясы. Ужо на 3 дни наступлення быў вызвалены Віцебск. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на Мінскім напрамку. Фашысцкае камандаванне пастаралася умацаваць абарону Мінска. Аднак баі за вызваленне сталіцы, што пачаліся на досвітку 3 ліпеня 1944 г., паспяхова завяршыліся да канца гэтага ж дня. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш як 100-тысячная групоўка праціўніка. Частка сіл групы арміі «Цэнтр» апынулася ў Минским «катле». 16 ліпеня вызвалілі Гродна. У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаныя з беларускай зямлі. Увесь беларускі народ прадэманстраваў бязмежную адданасць сваёй Радзіме. 16 ліпеня 1944 г ў Менску адбыўся партызанскі парад, прысвечаны вызваленню сталіцы.

 




Дата добавления: 2015-01-30; просмотров: 94 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав




lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2025 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав