Студопедия  
Главная страница | Контакты | Случайная страница

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Беларуская культура ў 19-пач 20 ст. Нацыянальнае адраджэнне

Читайте также:
  1. XIV. Светские наука, культура, образование
  2. Административная культура и ее типология
  3. Аккультурации
  4. Анталагічныя асновы фундаментальнай культуралогіі.
  5. Антиповедение и русская «смеховая» культура.
  6. Археологическая культура Волжской Болгарии.
  7. Б) Черняховская культура (кон. II-кон. IV вв. н.э.).
  8. Барокова культура України. Українські братства (Львівська, Київська братські школи). Зв’язки з Європою та її впливи.
  9. Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.

I. Культура Б ў пач XXст. развівалася ў цеснай сувязі з нац рухам. У гэты перыяд актывізуецца барацьба за адраджэнне бел мовы, распрацоўваюцца пытанні нац-дзярж будучыні нашага народа. Значную ролю ў нац-культурным адраджэнні адыграла Бел сац-я грамада (БСГ). Дзякуючы яе намаганням была створана легальная газета "Наша ніва" (1906/15), якая стала трыбунай бел нац руху. Выступала за свабодвае развіццё культуры бел народа, яго нац раўнапраўе, пастаянна ўздымала пытанне аб выкарыстанні бел мовы ў школах, друку, цэрквах. Рэдакцыі газеты давялося пераадольваць погляды заходнерусізму, прыхільнікі якога сцвярджалі, што беларусы не з'яўляюцца самастойным этнасам, а толькі адгаліваваннем велікарускага народа. У "Нашай ніве'" друкаваліся творы Я.Коласа, Я.Купалы, Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча і іншых беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў. Пры садзейнічанні "Нашай нівы" з 1910 выдаваўся вельмі папулярны "Беларускі каляндар", адрасаваны сялянам. У 1909 г. у Пецярбурзе было заснавана выдавецтва "Загляне сонца і ў ваша аконца", у якім за 8 гадоў выйшла ў свет каля 40 беларускіх кніг агульным тыражом звыш 100 тыс экзэмпляраў. Сярод іх першыя беларускія падручнікі "Першае чытанне для дзяцей беларусаў", "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" і інш. Звачнае развіццё ў пачатку XX ст. атрымала беларусазнаўства. Працягвалася вывучэнне этнаграфіі, гісторыі і культуры краю, прыродазнаўчых навук. Да пачатку Першай сусветвай вайны дзейнічала больш за 50 навуковых і культурнаасветніцкіх таварыстваў. У 1910 В.Ластоўскі выдаў "Кароткую гісторыю Беларусі", заснавальнік беларускай філалогіі Я.Карскі - 3-томную працу "Беларусы" (яе таксама называлі "Энцыклапедыя беларусазнаўства"). Адкрываліся школьныя і грамадскія бібліятэкі. Буйнейшая сярод іх - мінская публічная бібліятэка імя Пушкіна, створаная ў 1900. Прыкметныя зрухі адбыліся ў развіцці асветы. У сельскай мясцовасці замест царкоўна-прыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У гарадах вучылішчы пераўтвараліся ў вышэйшыя пачатковыя школы. Было дазволена адкрыццё прыватных школ. Разам з тым у школах усіх тыпаў у Беларусі ў 1914 навучалася толькі 1/5 частка дзяцей школьнага ўзросту. Развівалася таксама прафесійная адукацыя. Спецыялістаў рыхтавалі ў чыгуначных, рамесніцкіх, сельскагаспадарчых і іншых школах і вучылішчах.

 

II.На мяжы XIX - XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80-х гадоў актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларускай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці — усё гэта садзейнічала з'яўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася перш-наперш праз артыкулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа.

Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурна-асветніцкага напрамку. Дзейнічалі пецярбургскі "Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай" (90-я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы". Названыя гурткі, якія аб'ядноўвалі пераважна моладзь, мелі на мэце адраджэнне беларускага народа ў эканамічных, і - галоўным чынам - у нац-культурных адносінах. Паступова дзейнасць гурткоў набывала палітычныя рысы.У 1902 г. группа аднадумцаў (В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш) спрабавала наладзіць выданне на

гектографе газеты "Свабода". У гэтых жа колах выспявала думка аб дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэце Беларусі, аб неабходнасці партыйна-палітычнай самаарганізацыі беларускага руху. Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё навуковага беларусазнаўства, рускі дэмакратычны рух на Беларусі (газета "Мін-

скнй лісток", "Северо-Западный край", выпускі "Северо-Западного календаря"). На аснове

нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

 




Дата добавления: 2015-01-30; просмотров: 85 | Поможем написать вашу работу | Нарушение авторских прав




lektsii.net - Лекции.Нет - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав